Нёс
З нябёс
Усім па тайне
Вецер-вецер,
Хмарачос,
І капрызнае пытанне:
У каго
Даўжэйшы нос?
Выхаванцы ясляў-сада №501 з задавальненнем слухаюць вершы Рыгора Барадуліна і дакладна ведаюць у каго даўжэйшы нос! На экскурсіі, на якую дзяцей запрасілі педагогі Лук'яновіч Святлана Віктараўна і Зыранава Ганна Віктараўна дзеці:
- праявілі пазнавальны інтарэс да падзей жыцця і асобы пісьменніка, яго лёсу;
- перажылі асобую атмасферу месца;
- выхоўвалі цікавасць да беларускай дзіцячай літаратуры.
Вобразы дзіцячай літаратуры па свайму ўздзеянню розныя: у творах малога фальклорнага жанру i вершах ёсць музычнасць, напеўнасць, рытмічнасць; літаратурныя i народныя казкі раскрываюць перад дзецьмі трапнасць i выразнасць, насычанасць роднай мовы жывымі вобразнымі характарыстыкамі, параўнаннямі.



