Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Атэстацыя ў парадку экстэрната

Атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзіцца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Інструкцыяй аб атэстацыі ў парадку экстэрнату, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2011 № 130 (гл. Раздзел “Дакументы”)

Экстэрн - вучань, які цалкам або часткова засвоіў змест адукацыйнай праграмы базавай адукацыі або адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі самастойна альбо ва ўстанове адукацыі, што не прайшла дзяржаўную акрэдытацыю, і ў мэтах пацвярджэння гэтага пры наяўнасці ўважлівых прычын незасвоеных названых праграм ва ўстанове адукацыі дапушчаны да атэстацыі ў парадку экстэрнату.

Экстэрнат - працэдура выніковай атэстацыі вучня, якая выяўляецца ў выстаўленні экзаменацыйных адзнак па вучэбных прадметах тыпавога вучэбнага плана базавай школы пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, тыпавога вучэбнага плана сярэдняй школы пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, па якіх экстэрн здае экзамены, у тым ліку выпускныя экзамены, і (або) у выстаўленні адзнак з даведкі аб навучанні.

Допуск да атэстацыі ў парадку экстэрнату

Рашэнне аб допуску да атэстацыі ў парадку экстэрнату прымае ўпраўленне адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа па месцы жыхарства (месцы знаходжання) асобы на падставе яго заявы (заявы законнага прадстаўніка непаўналетняга).

Частковае засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ва ўстанове адукацыі пры атэстацыі ў парадку экстэрнату можа быць пацверджана даведкай аб навучанні (акадэмічная даведка, даведка аб паспяховасці), поўнае засваенне адукацыйнай праграмы базавай адукацыі - пасведчаннем аб агульнай базавай адукацыі.

Формай атэстацыі ў парадку экстэрнату з'яўляецца экзамен, у тым ліку выпускны экзамен.

Вынікі атэстацыі ў парадку экстэрнату ацэньваюцца адзнакамі ў балах па дзесяцібальнай шкале, у тым ліку адзнакай 0 (нуль) балаў, альбо робіцца запіс “не вывучаў (ла)". Станоўчымі з'яўляюцца адзнакі ад 1 (аднаго) да 10 (дзесяці) балаў і запіс "не вывучаў (ла)".

Выніковая атэстацыя па вучэбных прадметах "Фізічная культура і здароўе", "Працоўнае навучанне", "Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка” праводзіцца па жаданні экстэрна. Калі па гэтых вучэбных прадметах ён не атэставаны, то ў пасведчанні аб агульнай базавай адукацыi цi атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыі робіцца запіс “не вывучаў (ла)".

Экстэрну, які атрымаў па адным, некалькіх экзаменах, у тым ліку выпускных экзаменах, па вучэбных прадметах адзнаку 0 (нуль) балаў, выдаецца даведка аб навучанні.

Экстэрну, які паспяхова прайшоў атэстацыю ў парадку экстэрнату, выдаецца дакумент аб адукацыі (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі, атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі).

Пералік прадастаўляемых дакументаў для прыняцця рашэння аб допуску да атэстацыі ў парадку экстэрнату:

- заява;

- пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі;

- даведка аб навучанні (акадэмічная даведка, даведка аб паспяховасці) або асабістая справа вучня;

- даведка з месца жыхарства;

- копія с.30-32 пашпарта, пашпарт прад'яўляецца асабіста;

Тэрмін прадастаўлення дакументаў - з 1 лютага да 25 красавіка бягучага года.

Пасля 25 красавіка дакументы да разгляду прымаюцца са згоды Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (для асоб, якія маюць уважлівыя прычыны).

Месца правядзення экзаменаў для экстэрнаў, якія пражываюць у Савецкім раёне г. Мінска, - ДУА “Сярэдняя школа № 148 г. Мінска” (вул. Гамарніка, 10).

Экстэрн мае права карыстацца падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі і на атрыманне кансультацый па вучэбных прадметах.

Атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзіцца ў маі-чэрвені.

Дакументы для праходжання атэстацыі ў парадку экстэрнату падаюцца асабіста (або законным прадстаўніком непаўналетняга) у аддзел дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска (вул. Я. Коласа, 13, кабінет № 10, тэлефон для даведак 2966952);

рэжым працы з 8.45 да 18.00, пятніца з 8.45 да 16.45; абед з 13.00 да 14.00, субота, нядзеля - выхадны).

Раздзелы сайта