Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дашкольная адукацыя

Дашкольная адукацыя - узровень асноўнай адукацыi, накіраваны на рознабаковае развіццё асобы дзіцяці ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, набыццё ім сацыяльнага вопыту.

Установа дашкольнай адукацыі - установа адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, праграму выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.

Установы дашкольнай адукацыі могуць быць наступных відаў:

яслі;

яслі-сад;

дзіцячы сад;

санаторны яслі-сад;

санаторны дзіцячы сад;

дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці.

Яслі - установа дашкольнай адукацыі, у якой выхаванцы ад 2 месяцаў да 3 гадоў атрымліваюць дашкольную або спецыяльную адукацыю і могуць атрымліваць аздараўленне.

Яслі-сад - установа дашкольнай адукацыі, у якой выхаванцы ва ўзросце ад 2 месяцаў да 7 гадоў атрымліваюць дашкольную або спецыяльную адукацыю і могуць атрымліваць аздараўленне.

Дзіцячы сад - установа дашкольнай адукацыі, у якой выхаванцы ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў атрымліваюць дашкольную або спецыяльную адукацыю і могуць атрымліваць аздараўленне.

Санаторны яслі-сад - установа дашкольнай адукацыі, у якой выхаванцы ва ўзросце ад 2 месяцаў да 7 гадоў атрымліваюць дашкольную або спецыяльную адукацыю і аздараўленне.

Санаторны дзіцячы сад - установа дашкольнай адукацыі, у якой  выхаванцы ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў атрымліваюць дашкольную або спецыяльную адукацыю і аздараўленне.

Санаторны яслі-сад, санаторны дзіцячы сад і санаторная група ясляў, ясляў-сада, дзіцячага сада, дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці (далей - санаторны яслі-сад, санаторны дзіцячы сад, санаторная група) ствараюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, асобна для дзяцей з захворваннямі косна-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі, саматычнай паталогіяй (захворванні органаў дыхання, стрававання, сістэмы кровазвароту, захворванні крыві і крывятворных органаў і іншыя), хворых на туберкулёз і з рызыкай яго развіцця.

Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці - установа дашкольнай адукацыі, у якой выхаванцы ва ўзросце ад 2 месяцаў да 7 гадоў атрымліваюць дашкольную або спецыяльную адукацыю і аздараўленне, а таксама развіваюць творчыя здольнасці.

Атрыманне дашкольнай адукацыі ў дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі з'яўляецца бясплатным.

Аказанне паслуг ваўстанове дашкольнай адукацыі на платнай аснове ажыццяўляецца на падставе дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі.

Крыніца: Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 150. "Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе дашкольнай адукацыі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых нарматыўных прававых актаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь".

Раздзелы сайта