Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Спецыяльная адукацыя

Нарматыўная прававая база

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі

Адукацыя падзяляецца на асноўную, дадатковую і спецыяльную (пункт 4 артыкула 11 Кодэкса Республікі Беларусь аб адукацыі).

Спецыяльная адукацыя – навучанне і выхаванне навучэнцаў, якія з’яўляюцца асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пасродкам рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі на ўзроўнях дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі (пункт 1 артыкула 14 Кодэкса Республікі Беларусь аб адукацыі).

 

 

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб рабоце ў 2019/2020 навучальным годзе педагагічных калектываў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю”

Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Аб арганізацыі ў 2019/2020 навучальным годзе адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю”

Карэкцыйныя тэхналогіі

Прававыя гарантыі для навучэнцаў

з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця

-          стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей псіхафізічнага развіцця;

-          бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследванне, якое праводзіцца ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваўчага навучання і рэабілітацыі;

-          бясплатная карэкцыя фізічных і (або) псіхічных парушэнняў у дзяржаўных установах адукацыі, рэалізуючых адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыі;

-          падвоз ва ўстановы адукацыі на спецыяльна абсталяваных транспартных сродках;

-          бясплатнае карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі;

-          бясплатнае пражыванне і харчаванне ва ўстановах спецыяльнай адукацыі і інш.

 

Інтэграванае навучанне і выхаванне

 

Інтэграванае навучанне і выхаванне – арганізацыя спецыяльнай адукацыі, пры якой навучанне і выхаванне асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца адначасова з асобамі, якія не адносяцца да асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

 

Адукацыйны працэс ва ўмовах ітэграванага навучання і выхавання арганізованы для 68,2% навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія маюць патрэбу ў атрыманні спецыяльнай адукацыі

 

 

Спецыяльная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь

 

-          навучэнцы з АПФР разглядаюцца як раўнапраўныя ўдзельнікі адукацыйнага працэса;

-          прызнана права на адукацыю за ўсімі без выключэння дзецьмі;

-          створана сістэма адукацыі для дзяцей з цяжкімі (або) шматлікімі парушэннямі;

-          створана сістэма ранняй комплекснай дапамогі; карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з лёгкімі парушэннямі ў развіцці;

-          ажыццяўляецца дэінстытуалізацыя спецыяльнай адукацыі;

-          асноўная форма атрымання спецыяльнай адукацыі – інтэграванае навучанне і выхаванне.

Раздзелы сайта